Парафіі Святога Міхала Арханёла … Асвячэнне часовай капліцы і зямельнага надзелу пад будаўніцтва касцёла ў Гатава4 красавіка 2009 г. у Гатава (Серабранкаўскі дэканат) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў часовую капліцу, крыж і зямельны надзел пад будаўніцтва касцёла. Ва ўрачыстых набажэнствах парафіі Святога Міхала Арханёла прымалі ўдзел святары і вернікі мінскіх парафій, кс. Станіслаў Мараўскі з Польшчы, прадстаўнікі ўлады.Пасля святой Імшы парафіянка Марына Бандарчук разам са сваёй маці перадалі ў часовую капліцу абраз Маці Божай Вострабрамскай. Абраз быў знойдзены на сметніку ў часы пераследу за веру. Многія дзесяцігоддзі ён захоўваўся ў іх доме. Сям’я з радасцю перадала абраз капліцы, каб перад ім маліліся і наступныя пакаленні. На заканчэнне кс. Генадзь Кухарэвіч падзякаваў духавенству і вернікам за ўдзел у парафіяльнай урачыстасці і выказаў надзею на хуткую сустрэчу ў новапабудаванай святыні. |
|||||||
katecheta |