katecheta … НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛА ... Іконы |
|
................
Ікона ў асабістай малітве чалавека: Той, хто прагне ўвайсці ў атмасферу малітвы з дапамогай пэўных сродкаў, можа зрабіць гэта таксама з дапамогай іконы. Прысутнасць іконы дапамагае засяродзіцца, сцішыцца, дазваляе сканцэнтраваць позірк на акрэсленай выяве, заахвочвае да ўсталявання повязі з Хрыстом, Найсвяцейшай Маці, святымі, да візуальнага сузірання акрэсленай містэрыі, выяўленай з дапамогаю не слоў, а канкрэтнай выявы, не толькі прыгожай, але і напоўненай той дакладнасцю, што вызначыла царкоўная традыцыя. кс. Аляксандр ЯЦЫНЯК |