katecheta … РужанецПершая частка Радасныя таямніцыГэтыя таямніцы нагадваюць нам пра радасць Марыі падчас звеставання Анёла, пра радасць Альжбеты, старога Сімяона і ўсіх тых, хто ўзрадаваўся нараджэнню Месіі. Мы радуемся разам з імі, бо ведаем, што Бог заўсёды нас любіць. Молімся гэтыя таямніцы ў панядзелак і суботу, успамінаючы нараджэнне Езуса і першыя гады Яго жыцця. Другая частка Таямніцы святла У гэтых таямніцах, якія ў склад Ружанца ўключыў Святы Айцец Ян Павел II, мы разважаем пра зямное служэнне Езуса, што распачалося з Яго хросту ў Ярдане і працягвалася тры гады. Узгадваем пра цуды Езуса, пра Яго вучэнне, пра Яго вялікі дар, які Ён пакінуў нам на Апошняй Вячэры — Найсвяцейшую Эўхарыстыю. Молімся гэтыя таямніцы ў чацвер, бо менавіта ў гэты дзень Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. Трэцяя частка Балесныя таямніцы Узгадваем боль Езуса падчас Ягонай Мукі, якую Ён цярпеў з любові да нас. Ён памёр, каб даць нам жыццё. Гэтыя таямніцы молімся ў аўторак і пятніцу, разважаючы над пакутамі Езуса і над Ягонай смерцю на крыжы. Чацвёртая частка Хвалебныя таямніцы Праз змёртвыхпаўстанне і ўнебаўшэсце Езуса, а таксама Спасланне Духа Святога на апосталаў Бог Айцец адкрывае нам брамы неба. Ён заклікае кожнага з нас да ўдзелу ў хвале разам з Марыяй, якая была ўзятая на неба. Гэтыя таямніцы молімся ў сераду і нядзелю, успамінаючы перамогу Езуса Хрыста над смерцю — Яго ўваскрасенне. |
|||||||
katecheta-by Рубяжэвічы katecheta |