katecheta ... НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛА ... Дакументы Другога Ватыканскага Сабору |
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова
Хрыстус — святло народаў. Таму Святы Сабор, сабраны ў Духу Святым, моцна жадае, абвяшчаючы Евангелле ўсякаму стварэнню (пар. Мк 16, 15), асвятліць усіх людзей святлом Хрыста, якое ззяе на абліччы Касцёла. У сваю чаргу Касцёл, паколькі з’яўляецца ў Хрысце як бы сакрамэнтам, або знакам і прыладай унутранага яднання з Богам і еднасці ўсяго чалавецтва, жадае, верна працягваючы вучэнне папярэдніх Сабораў, дакладней растлумачыць вернікам і ўсяму свету сваю сутнасць і паўсюдную місію. Умовы нашага часу робяць гэты абавязак Касцёла асабліва актуальным: каб усе без выключэння людзі, цесна аб’яднаныя сёння грамадскімі, тэхнічнымі і культурнымі сувязямі, дасягнулі таксама поўнай еднасці ў Хрысце. |